Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка аб`явіў II Гульні краін СНД адкрытымі



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас урачыстай цырымоніі ў "Мінск-Арэне" аб`явіў II Гульні краін СНД адкрытымі.

Афіцыйная частка цырымоніі адкрыцця Гульняў пачалася з урачыстага падняцця сцягоў Беларусі і СНД. Пад гукі Дзяржаўнага гімна беларускі сцяг паднялі знакамітыя спартсмены - двухразовая алімпійская чэмпіёнка па акадэмічным веславанні Кацярына Карстэн, алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Іван Літвіновіч і алімпійскі чэмпіён па веславанні на каноэ-двойцы Аляксандр Масяйкоў. Яшчэ трое вядомых беларускіх атлетаў - алімпійскія чэмпіёнкі па лёгкай атлетыцы Яніна Правалінская-Карольчык і Юлія Несцярэнка і алімпійскі чэмпіён па гандболе Андрэй Барбашынскі - прынялі ўдзел у цырымоніі падняцця сцяга Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

5 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/3/70374
Текущая дата: 13.05.2024