Белорусский портал в Казахстане

Урумчы за мінулы год наведалі 100 мільёнаў турыстаў



Урумчы (адміністрацыйны цэнтр Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна, Паўночна-Заходні Кітай) летась наведала рэкордная колькасць турыстаў — 100 мільёнаў чалавек. Аб гэтым сведчаць дадзеныя раённага ўпраўлення культуры і турызму, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Даходы горада ад турызму за мінулы год перавысілі 100 мільярдаў юаняў (каля 14 млрд. долараў), што таксама з’яўляецца новым рэкордам. 41 гасцявы дом, які адкрыўся ў горадзе ў мінулым годзе, давёў іх агульную колькасць да 324. Летась ва Урумчы адбылося больш за 12 тысяч розных культурных мерапрыемстваў, у тым ліку канцэрты, танцавальныя і дзіцячыя спектаклі, паведаміла прадстаўніца упраўлення Хай Янь.

Урумчы імкнецца прадэманстраваць гасцям свой асаблівы шарм. Горад прыцягвае турыстаў чароўнымі краявідамі, культурнай разнастайнасцю і ўнікальнай кухняй. 

«Сонечнае святло на гарналыжных курортах проста надзвычайнае!» — падзялілася аматарка лыжнага спорту з горада Гуанчжоў на поўдні Кітая Мэн Цзя. — Гасцявы дом у турыстычным раёне Наньшань — проста хараство, там вельмі прыемна спыняцца і атрымліваць асалоду ад катання на лыжах«. Жыхарка Пекіна Ван Цзін неаднойчы падарожнічала па Сіньцзяну. «Гуляючы па вуліцах Урумчы, я пагрузілася ў народныя звычаі і культуру розных этнічных груп», — заўважыла яна.

Аўтар: Мікалай Літвінаў
Звязда, 19 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/3/72243
Текущая дата: 24.11.2024