Міністэрствам лясной гаспадаркі 10 студзеня 2024 года прынята пастанова нумар 10 "Аб парадку выкарыстання ўчасткаў ляснога фонду", якой вызначаны парадак выкарыстання лесу для адпачынку і аздараўлення, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Прававым актам зацверджаны правілы выкарыстання ўчасткаў ляснога фонду для ажыццяўлення лесакарыстання ў мэтах правядзення культурна-аздараўленчых, турыстычных, іншых рэкрэацыйных і (або) спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў.
Правіламі ў якасці асноўнай задачы лесакарыстання вызначана задавальненне патрэбнасцей грамадзян у адпачынку і аздараўленні на прыродзе пры рацыянальным выкарыстанні рэкрэацыйных рэсурсаў лесу, падтрыманні і ўмацаванні іх экасістэмных функцый.
Устаноўлена, што лесакарыстанне накіравана на аднаўленне, аздараўленне лясным асяроддзем, лячэбнай фізкультурай, фітатэрапіяй, азнаямленне з аб`ектамі прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны, экалагічнае выхаванне, адпачынак, удзел у спаборніцтвах па асобных відах спорту.
У прыватнасці, могуць арганізоўвацца прагулкі па лесе, арганізаваны адпачынак каля вадаёмаў і ў лесе, лыжны, веласіпедны турызм, спартыўныя мерапрыемствы (у тым ліку крос, трохбор`е), лясное і спартыўнае арыентаванне, турысцкія і іншыя злёты, а таксама добраўпарадкаванне экалагічных сцежак і іншае.
Пры гэтым могуць размяшчацца розныя малыя архітэктурныя формы - папераджальныя і інфармацыйныя аншлагі, турыстычныя знакі і паказальнікі, аб`екты санітарнага прызначэння, кантэйнеры для збору адходаў, абсталяваныя месцы для вогнішча, пляцоўкі для спартыўных гульняў і інш.
На прадастаўленых для лесакарыстання ўчастках ляснога фонду забаронены высечка, забіранне і выдаленне драўнінна-хмызняковай расліннасці.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/3/72345
Текущая дата: 26.12.2024