Белорусский портал в Казахстане

Агонь зімовых Алімпійскіх гульняў-2018 запалены ў Старажытнай Алімпіі



Урачыстая цырымонія запальвання агню XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане ў 2018 годзе, адбылася ў Старажытнай Алімпіі (Грэцыя), паведамляюць інфармагенцтвы.

Традыцыйна цырымонія запальвання адбылася ў храме багіні Геры.

Першым факеланосцам стаў біятланіст і лыжнік Апосталас Ангеліс. Другі факелоносец - былы паўднёвакарэйскі футбаліст і паўабаронца англійскага "Манчэстэр Юнайтэд" Пак Чжы Сун.

На працягу тыдня факел з алімпійскім агнём будзе дастаўляцца ў розныя гарады Грэцыі. 31 кастрычніка ў Афінах адбудзецца цырымонія перадачы алімпійскага агню аргкамітэту Гульняў-2018 у Пхёнчхане. Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 9 па 25 лютага.

24 кастрычніка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/30/40939
Текущая дата: 25.11.2024