Белорусский портал в Казахстане

Стварэнне адзінага нацыянальнага турыстычнага брэнда плануецца пачаць у Беларусі ў 2017 годзе



Пра гэта заявіў 14 снежня намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.

"У наступным годзе нам трэба будзе правесці вялікую колькасць мерапрыемстваў, у тым ліку па пытанні стварэння і папулярызацыі адзінага нацыянальнага брэнда, каб можна было пазіцыянаваць краіну за мяжой, як гэта робіць тая ж Грузія", - адзначыў Віталь Грыцэвіч.

Паводле яго слоў, само стварэнне брэнда абыдзецца адносна нядорага. Асноўных затрат запатрабуе яго пашырэнне. "У гэтым напрамку плануем працаваць сумесна з тураператарамі", - дадаў ён.

Таксама адной з задач дэпартамента на 2017 год з`яўляецца развіццё ўнутранага турызму. Акрамя таго, у бліжэйшым будучым трэба будзе выйсці на экспарт паслуг на ўзроўні паспяховых 2013-2014 гадоў.

15 снежня 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/32/37975
Текущая дата: 25.11.2024