Пра гэта Азаранка паведаміла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram.
Беларуская тэнісістка, былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка стала мамай: у ноч на 20 снежня яна нарадзіла сына.
"Сёння быў мой самы цяжкі бой і мая лепшая перамога. Наш сын нарадзіўся здаровым і шчаслівым! Такая ўдзячная і шчаслівая! Дзякуй!" — гаворыцца ў яе паведамленні, якое з`явілася сёння ў 5.10.
Пра сваю цяжарнасць Азаранка паведаміла ў сацсетках у сярэдзіне ліпеня. У сваім звароце да заўзятараў двухразовая чэмпіёнка турніраў "Вялікага шлема" напісала, што "яна і яе каханы вельмі рады гэтаму факту і рыхтуюцца да новага этапу ў іх жыцці".
Пры гэтым Азаранка падкрэсліла, што не збіраецца пакідаць спорт, а наадварот, натхнёная гісторыямі іншых жанчын-спартсменак, якія пасля нараджэння дзяцей дасягалі яшчэ большых вышынь у сваёй прафесійнай кар`еры.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 20 снежня 2016
Мінск, 20 снежня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/32/38063
Текущая дата: 25.11.2024