Белорусский портал в Казахстане

Еўрапейскі партал уключыў Брэст у топ-6 гарадоў для адпачынку



Брэст трапіў у топ-6 гарадоў для адпачынку з дзецьмі ва Усходняй Еўропе па версіі еўрапейскага турыстычнага партала Argophilia Travel News.

Рэйтынг утрымлівае такіе гарады як Аламоўц (Чэхія), Львоў (Украіна), Славонскі Брод (Харватыя), Варна (Балгарыя), Тарту (Эстонія) і беларускі Брэст.

"Брэст у Беларусі з`яўляецца выдатнай адпраўной кропкай для аднадзённай паездкі ў Белавежскую пушчу, якая з`яўляецца найбуйной часткай першабытнага лесу, які раней быў па ўсёй Еўропе. Белавежская пушча з`яўляецца домам Сусветнай Спадчыны UNESCO для больш чым 900 раслін і 250 жывёл і птушак, у тым ліку зубра. У пушчы ёсць музей прыроды, заапарк і Дзед Мароз", — так апісвае перавагі Брэста турыстычны партал.

Аўтары рэйтынгу засцярожваюць увагу ну тым, што адпачынак з дзецьмі павінен быць забаўляльным, каб яны не сумавалі. Брэст адзін з такіх напрамкаў для адпачынку, што можа захапіць увагу дзяцей пад час вандровак, мяркуюць эксперты.

Sputnik
Мінск, 26 студзеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/32/38537
Текущая дата: 25.11.2024