Аб гэтым заявіў дырэктар па сувязях з грамадскасцю Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК) Крэйг Спенс/
Беларуская паралімпійская зборная не будзе прыцягнута да адказнасці за выхад аднаго з членаў каманды з расійскім сцягам у час цырымоніі адкрыцця, і атлеты каманды прадоўжаць выступаць у Рыа-дэ-Жанэйра.
"Лічым, пытанне закрыта. Мы правялі размову з прадстаўнікамі Паралімпійскага камітэта Беларусі і папрасілі не рабіць ніякіх палітычных пратэстаў. Гэта правіла нашай арганізацыі", - адзначыў Крэйг Спенс. Паводле яго слоў, беларускія паралімпійцы прадоўжаць выступаць у Рыа.
Дарэчы, плыўцы ўжо выйшлі на старт, і пяціразовы чэмпіён лонданскіх паралімпійскіх Гульняў Ігар Бокій выйшаў у фінал на дыстанцыі 100 м батэрфляем, устанавіўшы рэкорд спаборніцтваў.
Беларускія спартсмены выступяць у Рыа ў пяці відах спорту: лёгкай атлетыцы, плаванні, дзюдо, фехтаванні і акадэмічным веславанні.
Словы ўдзячнасці беларускім паралімпійцам за смелы ўчынак у час адкрыцця Гульняў выказалі ў Беларусі і Расіі, у прыватнасці, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар МЗС Расіі Марыя Захарава.
Міжнародны паралімпійскі камітэт у жніўні бягучага года дыскваліфікаваў Паралімпійскі камітэт Расіі і не дапусціў спартсменаў з гэтай краіны да XV летніх Гульняў, якія стартавалі ў Рыа-дэ-Жанэйра.
9 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/33/36882
Текущая дата: 25.11.2024