Белорусский портал в Казахстане

Байкеры з розных краін з`едуцца ў Мінск у красавіку і верасні



Аб гэтым паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Адкрыццё і закрыццё мотасезона Harley-Davidson плануецца правесці ў Мінску ў красавіку і верасні адпаведна.

"Гэтыя мерапрыемствы ўвайшлі ў сусветны каляндар Harley-Davidson. Спадзяёмся, што яны выклічуць цікавасць у гараджан і гасцей горада. У 2015 годзе ў сталіцы адбылося грузінскае свята. Я прапанаваў і іншым дыяспарам правесці аналагічныя мерапрыемствы ў Мінску. Цікавасць ужо выказалі армянская і азербайджанская дыяспары", - сказаў Андрэй Шорац.

Найбольшай папулярнасцю ў мінчан і гасцей горада, паводле слоў Андрэя Шорца, карыстаюцца мерапрыемствы летняга музычна-турыстычнага сезона ў Верхнім горадзе. Цікавасць выклікае Мінскі паўмарафон. У гэтым годзе прагназуецца практычна двухкратнае павелічэнне яго ўдзельнікаў.

Станоўчыя водзывы атрымлівае Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" і Мінскі міжнародны Калядны оперны форум.

4 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/34/34112
Текущая дата: 19.05.2024