Аб гэтым заявіў 10 жніўня камандуючы ВПС і войскамі ППА генерал-маёр Алег Двігалеў у час урачыстай сустрэчы ўдзельнікаў Армейскіх міжнародных гульняў-2016 на аэрадроме Мачулішчы.
Камандуючы адзначыў, што прызавое ўзнагароджанне афіцэры збіраюцца пералічыць на дабрачыннасць. "Згодна з правіламі, пераможцы, якія занялі першыя месцы, атрымаюць аўтамабілі, сярэбраныя прызёры - квадрацыклы, а бронзавыя - скутары.
У нас ва ўсе часы асаблівая ўвага ўдзяляецца дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, таму наша каманда прыняла рашэнне свой прыз (квадрацыклы) узяць у грашовым эквіваленце і ўсе сродкі ў поўным аб`ёме пералічыць у адзін з дзіцячых дамоў. У які менавіта, у хуткім часе вырашаць на афіцэрскім сходзе", - сказаў Алег Двігалеў.
У міжнародным конкурсе "Авіядартс" прымалі ўдзел амаль 50 экіпажаў з Расіі, Кітая, Казахстана і Беларусі. Алег Двігалеў высока ацаніў вынік лётнай каманды АрМГ-2016 - пілоты Беларусі на Су-25 занялі другое месца ў намінацыі "Штурмавая авіяцыя", а таксама заваявалі серабро ў намінацыі "Ваенна-транспартная армейская авіяцыя" на верталёце Мі-8.
"Нашы лётчыкі вельмі добра выступілі на конкурсе "Авіядартс-2016". Яны ўсё зрабілі, каб перамагчы, а на некаторых этапах, у прыватнасці баявым прымяненні (выяўленне і паражэнне цэлі), адпрацавалі з найлепшым паказчыкам", - адзначыў камандуючы ВПС і войскамі ППА.
Паводле яго слоў, барацьба паміж экіпажамі была настолькі канкурэнтнай, што інтрыга, хто зойме першае месца, захоўвалася да апошняга дня спаборніцтваў, і менавіта таму другое месца беларускіх лётчыкаў на Армейскіх міжнародных гульнях - паказчык высокага ўзроўню іх падрыхтоўкі і прафесіяналізму.
"Нашы лётчыкі набылі вялікі вопыт, вучыліся ў расійскіх калег і на сваіх, хоць і невялікіх, памылках. Будзе праведзены аналіз, мы бачылі, як абслугоўваецца тэхніка і як яна працуе на палігоне - ёсць чаму вучыцца і куды ўдасканальвацца", - сказаў камандуючы. Алег Двігалеў дадаў, што беларускі бок прапанаваў увесці на наступныя армейскія гульні асобную намінацыю - "Вучэбна-баявыя самалёты".
"У гэтым годзе беларускія лётчыкі закончылі асваенне вучэбна-баявога самалёта Як-130, хутка ВПС Беларусі атрымаюць яшчэ новыя машыны, што дасць магчымасць падрыхтавацца і на "Авіядартс-2017" прэтэндаваць на самую высокую прыступку п`едэстала", - сказаў ён.
_______________________________________
Армейскія міжнародныя гульні праходзяць у Расіі і Казахстане з 30 ліпеня па 13 жніўня. Усяго ў АрМГ-2016 удзельнічаюць 120 каманд з 19 дзяржаў Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. У спаборніцтвах, якія праходзяць на 20 палігонах, прымаюць удзел больш як 3 тыс. ваеннаслужачых, задзейнічаны звыш 350 адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі. АрМГ-2016 уключаюць 23 конкурсы, прычым 10 з іх праводзяцца ўпершыню.
11 жніўня 2016, Мінск
Эдуард Мартынюк - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/34/36562
Текущая дата: 25.11.2024