Белорусский портал в Казахстане

У Брэсце 27—28 чэрвеня праходзіць II Міжнародная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту



Спаборніцтвы прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Ініцыятарам мерапрыемства з`яўляецца грамадскае аб`яднанне "Ветэраны фізічнай культуры і спорту", якое ўзначальвае алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы Антаніна Кошаль. Рух, мэтамі якога з`яўляюцца абмен вопытам, прапаганда здаровага спосабу жыцця і актыўнага адпачынку ветэранаў спорту, падтрымалі Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальны алімпійскі камітэт.

Сёлета ў спартакіядзе бяруць удзел дзевяць каманд (больш як 100 чалавек): прадстаўнікі ўсіх абласцей (ад Брэста дзве каманды) і Мінска, а таксама Маскоўскай вобласці Расіі. У праграме спартакіяды-2015 шэсць відаў спорту: шахматы, шашкі, настольны тэніс, дартс, більярд і летняе мнагаборства.

Плануецца, што ў межах спартакіяды будзе падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж беларускім аб`яднаннем ветэранаў спорту і расійскімі калегамі.

Першая спартакіяда прайшла год таму ў Маладзечне.

БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/36/31718
Текущая дата: 20.05.2024