Пра гэта паведаміла 3 кастрычніка праграма "Карціна свету" тэлеканала "РТР-Беларусь".
16-гадовая Аляксандра Бурыкіна ў Мадрыдзе ўстанавіла два еўрапейскія рэкорды ў паўэрліфтынгу. Віншаваў яе асабіста легендарны атлет і акцёр Арнольд Шварцэнегер, а беларуска падарыла яму майку з выявай прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
"Паціснуў мне руку, сказаў, што я вельмі дужая. Я яму падарыла нашу майку з нашым прэзідэнтам. Сказала яму, што гэта наш прэзідэнт. Ён сказаў: "Я яго ведаю". Ён сказаў, што гэта вельмі моцны палітык, што ў нас вельмі моцныя людзі і што збіраецца наведаць нашу краіну", — сказала дзяўчына ў праграме "Карціна свету".
Мінск, 4 кастрычніка 2015
Мінск, 4 кастрычніка 2015
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/37/32827
Текущая дата: 25.11.2024