Пра гэта паведамілі арганізатары акцыі — кампанія Itransition.
У Дзень моладзі Itransition у партнёрстве з адміністрацыяй Партызанскага раёна і УП "Мінскзеленбуд" дасць мінчанам магчымасць праявіць клопат пра галоўны парк горада. У ім пройдуць экалагічныя, архітэктурныя, танцавальныя і іншыя акцыі.
Усе яны будуць аб`яднаныя адной ідэяй: "Мінчане, вялікія і маленькія, змяняюць парк да лепшага". Можна будзе паўдзельнічаць у экскурсіях, навучыцца рабіць макеты будынкаў з паперы, узяць удзел у тэатральным майстар-класе, паспрабаваць свае сілы ў хакеі на траве і выпрацоўцы "зялёнай" электрычнасці.
Акрамя таго, валанцёры "Супер Парку" ўвесь дзень будуць збіраць ідэі і прапановы ад гараджан для цэнтральнага дзіцячага парку горада. Усе атрыманыя ідэі будуць сабраныя ў адзіную базу.

"Супер Парк" — выдатная магчымасць правесці летні выхадны ў кампаніі калегаў і блізкіх людзей. Для Itransition вялікі гонар падтрымліваць такое маштабнае свята, бо сямейныя каштоўнасці, клопат пра дзяцей, беражлівае стаўленне да свайго горада, актыўны лад жыцця людзей — залог асабістага і прафесійнага поспеху", — адзначыў кіруючы дырэктар кампаніі Itransition Аляксей Дземічаў.
"Ідэя клопату вельмі важная менавіта для цэнтральнага дзіцячага парку. Ён з`яўляецца аб`ектам гістарычнай спадчыны і адным з найстарэйшых паркаў Мінска. Спадзяемся атрымаць шмат цікавых ідэй ад мінчан розных пакаленняў", — заявіла загадчыца сектара культуры адміністрацыі Партызанскага раёна Кацярына Усава.
Партнёрамі мерапрыемства выступілі хакейны клуб "Юнацтва", Цэнтр экалагічных рашэнняў, аб`яднанне "Ахова птушак Бацькаўшчыны", Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, школа танцаў Kvartal, тэатральная студыя "Верталёт", праект "Фізіка Немагчымага", фатограф Павел Паташнікаў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 чэрвеня 2015
Мінск, 28 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/38/31748
Текущая дата: 25.11.2024