Белорусский портал в Казахстане

Дзень настольнага тэніса адсвяткавалі ў «Сталіцы»



23 красавіка ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» прайшло яркае актыўнае мерапрыемства: свята, прысвечанае Сусветнаму дню настольнага тэніса.

На гэтым свяце ў гасцей была ўнікальная магчымасць – паўдзельнічаць у спартыўных эстафетах са спартсменамі нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь. Таксама кожны ахвочы мог згуляць з прафесійнымі тэнісістамі. А насычаная забаўляльная праграма дакладна нікога не пакінула абыякавым. Для самых актыўных удзельнікаў былі прадугледжаны памятныя прызы.

Аўтар: Лізавета Голад
Звязда, 23 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/4/69222
Текущая дата: 20.05.2024