У сталічным Палацы гімнастыкі разыграны першыя камплекты ўзнагарод адкрытага Кубка Беларусі па мастацкай гімнастыцы, паведамілі ў прэс-службе БАГ.
У найбольш прэстыжным відзе праграмы - мнагабор`і сярод сеніёрак - перамагла Лізавета Зоркіна, якая ў суме чатырох практыкаванняў набрала 139,400 бала. Срэбра ў Дар`і Вярэніч (132,150), бронза - у Аліны Рэчкінай (131,750). У спаборніцтвах спартсменак 2008-2010 гадоў нараджэння ў мнагабор`і перамогу атрымала Ніколь Леута, другое і трэцяе месцы занялі Ніка Косціна і Аляксандра Курак адпаведна. Сярод самых юных грацый 2011-2012 гадоў нараджэння золата выйграла Кіра Бабкевіч, якая апярэдзіла Ксенію Бандарэнка і Арыну Бурдукову. Ва ўсіх узроставых катэгорыях у групавых практыкаваннях лепшымі сталі гімнасткі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі.
Усяго ў адкрытым Кубку краіны ўдзельнічаюць 160 спартсменак з Беларусі, Расіі і Казахстана. Завершацца спаборніцтвы сёння фіналамі ў асобных відах, пасля чаго ў 19.00 стартуе гала-шоу, прысвечанае 30-годдзю Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
29 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
29 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/4/71096
Текущая дата: 24.11.2024