Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Расіі падзякаваў Беларусі за паспяховую арганізацыю і правядзенне II Гульняў краін Садружнасці



Аб гэтым Уладзімір Пуцін заявіў на нефармальнай сустрэчы лідараў краін СНД у Санкт-Пецярбургу.

«Неад’емным кампанентам гуманітарнага супрацоўніцтва з’яўляецца таксама фізічная культура і спорт. Хачу падзякаваць нашым беларускім калегам за паспяховую арганізацыю і правядзенне ў жніўні ў Беларусі II Гульняў краін Садружнасці», — сказаў расійскі лідар.

Ён паведаміў, што ўжо ў лютым наступнага года ў Казані пройдуць інавацыйныя Гульні будучыні. «Гэта прапанаваны Расіяй новы фармат спартыўных мерапрыемстваў, які аб’ядноўвае найбольш дынамічныя спартыўныя дысцыпліны і кіберспорт», — растлумачыў Прэзідэнт.

Уладзімір Пуцін запрасіў усіх лідараў у якасці ганаровых гасцей на цырымонію ўрачыстага адкрыцця гэтых Гульняў 21 лютага 2024 года ў Казані.

Звязда, 27 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/4/71922
Текущая дата: 26.12.2024