Белорусский портал в Казахстане

Веласезон адкрыюць у Мінску 1 мая



Сталічныя веласіпедысты адкрыюць сезон гарадскім велапарадам, які пройдзе 1 мая ў цэнтры Мінска, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Удзел у велапарадзе могуць прыняць усе жадаючыя. Веласіпедысты стартуюць ад "Мінск-Арэны" ў 15.00, праедуць па праспекце Пераможцаў да праспекта Машэрава і звернуць на фінішную пляцоўку ў парку Перамогі. Там свята прадоўжыцца міні-фестывалем на беразе Камсамольскага возера, дзе ўдзельнікі велапрабегу змогуць паўдзельнічаць у розных конкурсах, квестах і веламайстэрнях.

Арганізатарамі свята выступаюць упраўленне спорту і турызму Мінгарвыканкама, веласіпедны клуб "Мінск" і ГА "Мінскае веласіпеднае таварыства".

28 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/40/30730
Текущая дата: 25.11.2024