Аб гэтым паведаміў кіраўнік цэнтра "Caravan Life" Максім Драбышэўскі.
Першы цэнтр караванінгу створаны ў Беларусі. Ён прапісаўся ў Мінскім раёне і прызначаны садзейнічаць развіццю і папулярызацыі аўтамабільнага турызму, падарожжаў з пражываннем у аўтадамах або аўтапрычэпах.
Новы праект са сваім сайтам, інтэрнэт-магазінам і форумам будзе аб`ядноўваць аўтатурыстаў, грамадскія і камерцыйныя арганізацыі, якія ўплываюць на развіццё караванінгу ў цэлым, незалежна ад іх геаграфічнага размяшчэння. "Наша каманда ў першую чаргу мае на мэце аб`яднаць караванераў, даць ім максімум інфармацыі, а таксама аказаць дапамогу ў развіцці грамадскім арганізацыям, - падкрэсліў Максім Драбышэўскі. - На сайце цэнтра караванінгу будзе размяшчацца карысная і неабходная інфармацыя пра ўсё, што можа зацікавіць як вопытных, караванераў-пачынальнікаў, так і тых, хто яшчэ не адважыўся імі стаць".
Ужо сёння на сайце цэнтра караванінгу можна знайсці інфармацыю аб злётах і мерапрыемствах у свеце караванінгу, інфармацыю аб кемпінгах, месцах стаянак, аб цікавых мясцінах, аб клубах караванераў у розных краінах, а таксама інфармацыю аб продажы і арэндзе караванаў і аўтадамоў. Інтэрнэт-магазін прапануе разнастайныя тавары для тэхнікі, турызму і проста адпачынку на прыродзе. На форуме ўжо можна падзяліцца з іншымі сваімі эмоцыямі, паразмаўляць з сябрамі, знайсці цікавую інфармацыю.
"У мінулым годзе мы далі старт праекту Караван-тур "Глобус Беларусі" - міжнароднай камандай караванераў зрабілі захапляючае падарожжа па гарадах і гістарычных мясцінах Беларусі, выдатным фіналам якога стала Міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка". Такія туры мы маем намер праводзіць штогод і інфармаваць аб іх аўтатурыстаў. У прыватнасці, у гэтым годзе плануем прайсці па турмаршруце, які створаны ў Магілёўскай вобласці: "Міфы і легенды краю жыватворных крыніц" з прыпынкамі ў мясцовых аграсядзібах. Паралельна будзем весці прапагандысцкую работу з гаспадарамі сельскіх сядзіб аб магчымасці стварэння на іх тэрыторыі спецыялізаваных караванерскіх стаянак", - сказаў субяседнік.
Паводле яго слоў, сёння ў Беларусі караванінг актыўна развіваецца, ім займаецца ўжо некалькі соцень чалавек і для іх, як і для тых, хто збіраецца далучыцца да аматараў аўтатурызму, цэнтр караванінгу стане своеасаблівай камунікатыўнай пляцоўкай для стасункаў і рэалізацыі сумесных праектаў. "У Беларусі таксама неабходна ствараць адпаведную караванерскую інфраструктуру, - лічыць Максім Драбышэўскі. - Гэты від турызму карыстаецца вялікай папулярнасцю ў нашых суседзяў, а таксама ў краінах ЕС. Праз Беларусь едуць тысячы аўтатурыстаў, і калі для іх стварыць умовы, арганізаваць спецыялізаваныя месцы адпачынку і стаянак, прапанаваць цікавыя маршруты, то краіна зможа зарабляць значныя сродкі на экспарце турпаслуг".
31 студзен 2014, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/45/24886
Текущая дата: 24.11.2024