Напярэдадні чэмпіянату Беларусі па футболе, які пачнецца 30 сакавіка, грамадзянская ініцыятыва "Справаводства па-беларуску!" звярнулася да футбольных клубаў з прапановай пашыраць выкарыстанне беларускай мовы.
Актывісты прапануюць кіраўніцтву клубаў пісаць па-беларуску прозвішчы гульцоў на спартыўным адзенні, праводзіць на роднай мове гукавое і візуальнае суправаджэнне матчаў, а таксама прэс-канферэнцыі, стварыць версіі сайтаў клубаў на беларускай мове.
Як паведаміў каардынатар ініцыятывы "Справаводства па-беларуску!" Ігар Случак, футбол у Беларусі — гэта спорт, які прыцягвае шмат людзей, уплывае на фарміраванне патрыятычнага складу характару, любові да радзімы, аб`ядноўвае народ — беларусаў, родная мова якіх — беларуская.
"Рэалізацыя нашых прапаноў не пацягне вялікіх матэрыяльных затрат з боку клубаў, але дазволіць павысіць патрыятызм сярод беларусаў, пашырыць выкарыстанне роднай мовы, павялічыць цікавасць да чэмпіянату", — лічыць каардынатар грамадзянскай ініцыятывы.
Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 10 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/49/19327
Текущая дата: 24.11.2024