Белорусский портал в Казахстане

Міхаіл Грабоўскі — лепшы хакеіст Беларусі



Нападаючы канадскага "Таронта" і зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі прызнаны лепшым хакеістам Беларусі.

Апытанне правяла спартыўная газета "Прессбол", у ім узяў удзел 281 рэспандэнт. У 2009-м Міхаіл таксама перамагаў у аналагічным апытанні. Другое і трэцяе месцы занялі нападаючы "Нэшвіла" Сяргей Касціцын і варатар мінскага "Дынама" Андрэй Мезін адпаведна.

Алена Кравец
Звязда, 17 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/57/7250
Текущая дата: 27.12.2024