29 красавіка ў 14.00 на базе стадыёна Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры БРСМ дае старт новаму рэспубліканскаму праекту — Моладзеваму фізкультурнаму спартыўна-патрыятычнаму комплексу «Моладзь — працы і абароне» (МФСПК «МТА»).
Фізкультурны спартыўна-патрыятычны комплекс «Моладзь — працы і абароне» — прататып праграмы фізкультурнай падрыхтоўкі «Гатовы да працы і абароны».
МФСПК «МПА» складаецца з двух частак — здача фізкультурна-спартыўных нарматываў (бег на 30, 60, 1000 метраў; падцягванне з вісу на высокай перакладзіне/згінанне-разгінанне рук ва ўпоры лежачы/рывок гіры вагой 16 кілаграмаў — на выбар; нахіл наперад з палажэння стоячы на гімнастычнай лаве, скачок у даўжыню з месца штуршком дзвюма нагамі, падыманне тулава са становішча «лежачы» і ваенна-прыкладных нарматываў (базавыя элементы курса маладога байца — зборка-разборка аўтамата; надзяванне процівагаза або рэспіратара; стральба па мішэнях) ). Дарэчы, ваенна-прыкладныя нарматывы з’яўляюцца адметнай асаблівасцю «МПА».
У старце праекта ў Мінску прымуць удзел каля 50 маладых людзей — камандзіры Моладзевых атрадаў аховы правапарадку БРСМ (МААП), а таксама сваім асабістым прыкладам пакладуць пачатак праекту кіраўнікі моладзевай арганізацыі — Цэнтральнага (на чале з першым сакратаром ЦК БРСМ Аляксандрам Лук’янавым), абласных (Мінскага гарадскога) камітэтаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Пасля афіцыйнага адкрыцця і прадстаўлення спартыўных суддзяў па відах спорту, спартыўныя дысцыпліны або практыкаванні якіх уключаны ў пералік іспытаў, а таксама спецыялістаў па ваенна-прыкладных нарматывах адбудзецца размінка. Напярэдадні Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь удзельнікі праекта разгорнуць Дзяржаўны флаг і прабягуць з ім па стадыёне. Затым стартуе першая здача нарматываў «Моладзь — працы і абароне».
Удзельнікі «МПА», якія паказалі лепшы вынік, атрымліваюць нагрудны знак «Фізкультурнік Беларусі» I, II, III ступені (у залежнасці ад выніку) і пасведчанне да яго
Арганізатарам праекта, мэтай якога з’яўляецца фізічнае развіццё і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне маладых людзей, папулярызацыя здаровага ладу жыцця і развіццё масавага спорту ў маладзёжным асяроддзі, выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў. Міністэрствы па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
Да ўдзелу ў здачы комплексу нарматываў «МПА» запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 18 да 31 года. Праект будзе рэалізаваны ва ўсіх рэгіёнах краіны на пастаяннай аснове.
На думку арганізатараў, комплекс нарматываў «МПА» — гэта элементарны мінімумам падрыхтоўкі для здаровага, фізічна развітога маладога патрыёта краіны, гатовага ў любую хвіліну, калі гэта спатрэбіцца, устаць на абарону сваёй Айчыны.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/6/69226
Текущая дата: 26.12.2024