Белорусский портал в Казахстане

Курсанты МНС пранеслі 12-метровыя флагі Беларусі і сталіцы па ўсёй дыстанцыі Мінскага паўмарафона



Дванаццаціметровыя сцягі Беларусі і Мінска пранеслі курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны МНС па ўсёй 5-кіламетровай дыстанцыі Мінскага паўмарафона — 2022.

На старт выйшлі больш за 300 будучых ратавальнікаў, якія прадстаўлялі факультэты тэхнасфернай бяспекі і папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Курсанты з’яўляюцца частымі ўдзельнікамі Мінскага паўмарафона, упершыню яны паспрабавалі свае сілы ў гэтым масавым забегу ў 2013 годзе.

Сёлета яны пранеслі флагі дзяржавы і сталіцы на дыстанцыі, тым самым павіншаваўшы Мінск з 955-годдзем.

Звязда, 11 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/7/66443
Текущая дата: 27.12.2024