Белорусский портал в Казахстане

Больш за 600 спартсменаў з Беларусі і Расіі збярэ «Снежная рысь» у Гомелі



Міжнародны фестываль «Снежная рысь — 2022» пройдзе ў Гомелі 8-9 снежня.

За ўзнагароды фестывалю паспаборнічаюць юнакі і дзяўчаты 2009-2010 гадоў нараджэння з Беларусі і Расіі. Усяго на старты лёгкаатлетычнага манежа выйдуць больш за 600 удзельнікаў.

У праграму ўключаны бег на дыстанцыі ад 60 м да 1000 м, скачкі — патройны, у вышыню, у даўжыню, з шастом, штурханне ядра.

Упершыню ў праграме фестывалю — спаборніцтвы па фехтаванні. Пераможцы і прызёры атрымаюць медалі, дыпломы, каштоўныя падарункі.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Упраўленне спорту і турызму аблвыканкама, абласныя цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і па прыкладных відах спорту, абласная арганізацыя ГА «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі».

Звязда, 7 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/7/67348
Текущая дата: 27.12.2024