Навукоўцы з Масачусецкага ўніверсітэта ў ЗША назвалі неабходную колькасць кіламетраў, якую варта праходзіць штодня для падаўжэння жыцця. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Lancet Public Health.
Падчас працы спецыялісты прааналізавалі звесткі 50 тысяч чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў з розных краін. Удзельнікаў падзялілі на чатыры групы: у першую ўвайшлі тыя, хто здзяйсняў за дзень 3,5 тысячы крокаў, у другую — 5,8 тысячы, у трэцюю — 7,8 тысячы, а ў чацвёртую — 10,9 тысячы крокаў. Спецыялісты выявілі, што ў трох найбольш актыўных групах рызыка смерці зніжалася на 40-53 працэнты ў параўнанні з групай з невялікім узроўнем актыўнасці.
Акрамя таго, для людзей, старэйшых за 60 гадоў рызыка смерці не станавілася менш верагоднай пры 6-8 тысячах крокаў у дзень. Гэта азначае, што вялікая колькасць фізічных заняткаў не давала ім перавагі. У рэспандэнтаў малодшай 60 гадоў гэты парог знаходзіўся на ўзроўні 8-10 тысяч крокаў у дзень.
Звязда, 5 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/9/63818
Текущая дата: 27.12.2024