У Брэсце праходзіць шахматны фестываль «Чорная пешка». Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука.
У фестывалі прымаюць удзел 380 шахматыстаў з усёй Беларусі. Праграма вельмі насычаная, уключае мноства турніраў. Напрыклад, можна пазмагацца ў хуткія шахматы, бліц, вырашыць шахматныя задачы і крыжаванкі, згуляць у паддаўкі. Жадаючым прапануюць паўдзельнічаць у турніры па шашках, шведкам, Чапаеву, шашачнай эстафеце, турніры па шахматах навобмацак, трыятлоне, Го, маджонге, спаборніцтвах па пешачным баі для самых маленькіх шахматыстаў. Паклапаціліся арганізатары і пра шахматны квіз.
Самай запамінальнай падзеяй абяцае стаць сеанс адначасовай гульні з робатам-шахматыстам. Фестываль будзе доўжыцца па 3 красавіка.
Звязда, 2 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-3/9/64397
Текущая дата: 27.12.2024