Белорусский портал в Казахстане

Беларусы хутка змогуць паехаць у Арабскія Эміраты бязь візы



Гэта вынікае з «Агляду вынікаў зьнешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь і дзейнасьці Міністэрства замежных спраў у 2017 годзе», апублікаваным на афіцыйным сайце зьнешнепалітычнага ведамства.

Грамадзяне Беларусі ў хуткім часе змогуць паехаць у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) бязь візы. 

МЗС паведамляе пра завяршэньне ратыфікацыі пратаколу да пагадненьня аб адмене візаў з ААЭ. Таксама падкрэсьліваецца, што летась «ажыцьцяўлялася праца па выкананьні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступленьня ў сілу пагадненьняў з Чылі, Босьніяй і Герцагавінай, Ганконгам». Гэтыя краіны могуць стаць наступнымі для бязьвізавага ўезду ў іх грамадзянаў Беларусі.

Таксама напісана, што ў 2017 годзе была «працягнутая праца па заключэньні Пагадненьня з Эўразьвязам аб спрашчэньні візавых фармальнасьцяў».

Сёньня беларусы могуць наведваць бязь візаў больш за 40 краін.

Уладзімер Глод
Радыё Свабода, 4 студзеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/1/42205
Текущая дата: 27.04.2024