Белорусский портал в Казахстане

Закрываць граніцы ўнутры Шэнгена з-за каранавіруса немэтазгодна, паколькі вірус ужо прысутнічае ва ўсіх дзяржавах супольнасці



Такое меркаванне выказаў афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Эрык Мамер на брыфінгу ў Бруселі.

"Закрыццё граніц - гэта не абавязкова найлепшы спосаб абароны ад віруса, які прысутнічае ва ўсіх дзяржавах ЕС ужо цяпер, калі мы гэта абмяркоўваем, - адзначыў ён. - Аднак дзяржавы супольнасці маюць права прымаць рашэнні, якія яны лічаць мэтазгоднымі, для забеспячэння грамадскага здароўя і бяспекі насельніцтва".

Успышка захворвання, выкліканая каранавірусам, што адбылася ў канцы 2019 года ў Цэнтральным Кітаі, распаўсюдзілася прыкладна на 130 краін і была 11 сакавіка прызнана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) пандэміяй. Паводле апошніх даных, у свеце заразіліся больш за 160 тыс. чалавек, больш як 6 тыс. памерлі.

16 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/1/52058
Текущая дата: 05.05.2024