Белорусский портал в Казахстане

Краіны Балтыі і Польшча ўвялі забарону на ўезд грамадзянам Расіі



Краіны Балтыі і Польшча ўвялі забарону на ўезд расіянам. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Адзначаецца, што рашэнне літоўскага Сейма ад 13 верасня аб закрыцці магчымасці ўезду ў краіну для грамадзян РФ уступіла ў сілу сёння ў 0.00. З гэтага моманту расіяне не будуць мець магчымасці ўехаць у краіну нават пры наяўнасці дзеючай еўрапейскай візы.

Такія абмежаванні былі падтрыманы астатнімі краінамі Балтыі і Польшчай, якія з сённяшняга дня таксама закрылі ўезд для грамадзян Расіі. Адзначаецца, што забарона не закране дыпламатаў і работнікаў кампаній, якія займаюцца перавозкамі ў іншыя краіны Еўрасаюза, а таксама членаў сем`яў тых асоб, якія могуць прадставіць пасведчанне на права жыхарства ў краінах - членах Еўрапейскага саюза.

19 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/1/66531
Текущая дата: 27.04.2024