Белорусский портал в Казахстане

Больш за 362 тыс. жыхароў Еўрасаюза наведалі Беларусь па бязвізе



Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін Еўрасаюза ў Беларусь прайшлі 362 300 іншаземцаў: 234 971 грамадзянін Літвы, 25 389 неграмадзян і 82 675 грамадзян Латвіі, а таксама 19 265 грамадзян Польшчы. За выхадныя ў бязвізавым парадку ў нашу краіну прыбылі 4227 іншаземцаў: 241 неграмадзянін і 751 грамадзянін Латвіі, 2804 грамадзяніны Літвы і 431 грамадзянін Польшчы.

У ведамстве нагадваюць, што падрабязная інфармацыя наконт бязвізавага наведвання Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

12 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/1/67433
Текущая дата: 04.05.2024