Белорусский портал в Казахстане

Больш як 57 тыс. іншаземцаў з пачатку года наведалі Беларусь па бязвізе



З 1 студзеня ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехалі 57 044 жыхары суседніх краін Еўрасаюза. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Паводле інфармацыі ведамства, з пачатку года Беларусь без віз наведалі 41 428 грамадзян Літвы, 8 410 грамадзян і 2 262 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 4 944 грамадзяніны Польшчы. Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 442 030 іншаземцаў: 289 691 грамадзянін Літвы, 29 141 неграмадзянін і 96 544 грамадзяніны Латвіі, а таксама 26 654 грамадзяніны Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

20 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/1/68471
Текущая дата: 25.04.2024