З пачатку года Беларусь наведалі больш за 300 тыс. іншаземцаў без віз. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму нашу краіну наведалі 685 687 іншаземцаў. З іх 434 794 грамадзяніна Літвы, 47 499 неграмадзян і 155 487 грамадзян Латвіі, а таксама 47 907 грамадзян Польшчы.
З 1 студзеня ў бязвізавым парадку ў Беларусь заехаў 300 701 жыхар суседніх краін ЕС. У тым ліку 186 531 грамадзянін Літвы, 67 535 грамадзян і 20 620 неграмадзян Латвіі, а таксама 26 197 грамадзян Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні нашай краіны размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала ДПК і мабільным дадатку «Мяжа Беларусі».
Звязда, 21 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/1/70670
Текущая дата: 27.12.2024