Пра гэта паведамляе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг.
З 7 ліпеня набылі моц змены ў закон ад 4 студзеня 2010 года № 105-З «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», згодна з якімі фізічныя асобы павінны інфармаваць органы ўнутраных спраў аб іншаземцах, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, пры прадастаўленні ім для пражывання жылых памяшканняў на падставе дагавораў найму жылога памяшкання, садовых домікаў і дач на падставе дагавораў арэнды.
Праінфармаваць кампетэнтны орган можна з дапамогай электроннай паслугі 3.29.01 «Перадача інфармацыі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь».
Паслуга даступная для замовы юрыдычным і фізічным асобам, а таксама індывідуальным прадпрымальнікам, якія аказваюць паслугі па здачы ў наём (паднаём) жылых памяшканняў са строгай аўтэнтыфікацыяй (з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карты).
Звязда, 9 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/1/74683
Текущая дата: 28.11.2024