Белорусский портал в Казахстане

У Літве ўвялі «падатак на падушку»



Рашэнне аб увядзенні «падатку на падушку» прынялі ўлады літоўскага горада Клайпеда. Ён стане адной з разнавіднасцяў турыстычных збораў, якія дзейнічаюць у Літве, перадае Baltnews.

«Сабраныя сродкі накіруюць на развіццё турыстычнай інфраструктуры, паляпшэнне якасці культурных паслуг і прыцягненне большай колькасці турыстаў. Ён складзе 1 еўра за кожную ноч, праведзеную ў горадзе. Падатак павінен прыносіць гарадскому бюджэту больш за 400 тыcяч еўра ў год. Ад выплаты пошліны вызваленыя непаўналетнія, людзі з інваліднасцю, а таксама буйныя групы падарожнікаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Baltnews таксама адзначае, што летась у літоўскіх гарадах Вільні і Паланзе турыстычны збор за кожную праведзеную там ноч быў павышаны да 2 еўра.

Звязда, 2 студзеня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/1/76632
Текущая дата: 07.01.2025