Белорусский портал в Казахстане

Пасольства Беларусі распаўсюдзіла інфармацыю ў сувязі з успышкай віруса Эбола ва Угандзе



Аб гэтым расказалі ў беларускай загранустанове ў Рэспубліцы Кенія і Угандзе па сумяшчальніцтве.

У сувязі з паведамленнем улад Уганды аб успышцы віруса Эбола ў сталіцы краіны Кампале пасольства рэкамендуе грамадзянам Беларусі ўлічваць эпідэміялагічную сітуацыю пры планаванні паездак ва Уганду. 

"У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый грамадзяне Беларусі могуць звяртацца па тэлефоне экстраннай сувязі з пасольствам +254757075217, а таксама па электроннай пошце kenya@mfa.gov.by", - паведамілі ў дыпламатычнай місіі.

3 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/1/77016
Текущая дата: 05.02.2025