Белорусский портал в Казахстане

Беларусь у 2024 годзе прыняла 370 тысяч турыстаў: хто прыязджаў часцей за ўсё?



У 2024 годзе Беларусь наведалі амаль 370 тысяч турыстаў, якія прыехалі ў складзе арганізаваных тураў. Пра гэта паведамляе Белстат.

Лідарамі па колькасці наведванняў сталі расіяне – іх аказалася больш за 355 тысяч. З вялікім адрывам на другім месцы аказаліся латвійцы (4102 чалавекі), а замыкаюць тройку туркі (1528 чалавек).

Таксама Беларусь летась наведалі:

грамадзяне Кітая – 763 чалавекі;
літоўцы – 527,
эстонцы – 494,
немцы — 350,
казахстанцы – 325,
азербайджанцы — 215.

У сярэднім замежныя турысты праводзяць у Беларусі чатыры дні.

Звязда, 24 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/1/77582
Текущая дата: 31.03.2025