Беларусь і Еўрапейскі саюз выканалі ўсе працэдуры, неабходныя для ўступлення ў сілу пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Гэтую інфармацыю пацвердзіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Паводле слоў прэс-сакратара, сёння ў Міністэрства замежных спраў паступіла афіцыйнае паведамленне ад Еўрасаюза аб завяршэнні ўнутраных працэдур па ратыфікацыі пагадненняў. Беларусь завяршыла гэтыя працэдуры яшчэ ў красавіку.
«Такім чынам, усе працэдуры выкананы. Пагаднення пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня», — сказаў Анатоль Глаз.
«Такім чынам, усе працэдуры выкананы. Пагаднення пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня», — сказаў Анатоль Глаз.
Па пагадненні аб спрашчэнні выдачы віз кошт разгляду візавых хадайніцтваў для грамадзян Беларусі зніжаецца да 35 еўра. Тэрміны разгляду хадайніцтваў складуць 10 каляндарных дзён.
Прадугледжана магчымасць выдачы візаў у тэрміновым і неадкладным парадку. Вызначаюцца падставы для вызвалення шэрагу катэгорый грамадзян ад аплаты візавага збору.
Прадугледжана магчымасць выдачы візаў у тэрміновым і неадкладным парадку. Вызначаюцца падставы для вызвалення шэрагу катэгорый грамадзян ад аплаты візавага збору.
Адначасова ўступае ў сілу пагадненне аб рэадмісіі. Беларусь і Еўрапейскі саюз павінны будуць ажыццяўляць зваротны прыём на сваю тэрыторыю уласных грамадзян, грамадзян трэціх дзяржаў і асоб без грамадзянства, якія не адпавядаюць альбо перасталі адпавядаць крытэрам легальнасці на тэрыторыях адзін аднаго.
Беларусь і ЕС пачалі перамовы па пагадненнях аб візах і рэадмісіі ў 2014 годзе. Аднак па шэрагу прычын ўзгадніць дакументы баки хутка не змаглі і падпісалі іх 8 студзеня 2020 года. Цырымонія адбылася ў Бруселі. Ад беларускага боку подпісы пад дамовамі паставіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Еўрасаюз прадстаўлялі намеснік прэм’ер-міністра — міністр унутраных спраў Харватыі Давар Бажынавіч (Харватыя старшынствуе ў Еўрапейскім савеце) і еўрапейскі камісар па ўнутраных справах Ільва Йохансан.
Звязда, 29 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/10/53795
Текущая дата: 26.12.2024