Белорусский портал в Казахстане

Беларусь паднялася ў індэксе пашпартоў



Змяненне пазіцыі адбылося за кошт руху іншых дзяржаў у рэйтынгу - колькасць бязвізавых напрамкаў для беларусаў засталася ранейшай.

Беларусь у чацвёртым квартале гэтага года паднялася на адзін радок у Індэксе пашпартоў, які складае кампанія Henley & Partners.

Цяпер рэспубліка займае ў ім 64-е месца. Колькасць бязвізавых напрамкаў для ўладальнікаў беларускага пашпарта не змянілася - іх па-ранейшаму 75. Такі ж паказчык у Казахстана.

Першае месца ў індэксе кампаніі Henley & Partners па-ранейшаму дзеляць Японія і Сінгапур. З пашпартамі гэтых краін можна з`ехаць без візы па 190 напрамках з 227 магчымых. Другое месца падзялілі Германія, Фінляндыя і Паўднёвая Карэя - 188 бязвізавых краін. На трэцім радку засталіся Данія, Італія і Люксембург - 187 кірункаў.

Індэкс Вялікабрытанія і ЗША самы нізкі з 2010 года - яны на шостым месцы пры тым, што яшчэ ў 2014-м годзе абедзве краіны займалі першае месца ў рэйтынгу.

Найбольш паспяховымі тры месяцы сталі для Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў. Краіна паднялася на рэкордныя пяць радкоў, атрымаўшы бязвізавы доступ у шэраг афрыканскіх краін. Цяпер для грамадзян ААЭ адкрыты 175 бязвізавых кірункаў.

Грамадзяне Расіі за гэты квартал атрымалі бязвізавы доступ у Сьера-Леонэ, і зараз расіяне могуць наведваць без візы 117 краін.

Афганістан знаходзіцца на апошнім - 107-м месцы Індэкса. Без візы грамадзяне гэтай дзяржавы могуць наведаць толькі 25 краін.

Мінск, 1 кастрычніка 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/13/50062
Текущая дата: 26.12.2024