Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які 22-га сакавіка разам з замежным дыпламатычным корпусам наведаў мемарыяльны комплекс "Хатынь".
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што па гэтым дакуменце былі спрэчныя моманты, але атрымалася прыйсці да калегіяльнага рашэння, якое дазваляе літаральна ў бліжэйшы час падпісаць дамову. Але паколькі гэты дакумент ідзе ва ўвязцы з пагадненнем аб рэадмісіі, нельга сказаць, што ён будзе падпісаны ў бліжэйшыя дні.
Разам з тым міністр упэўнены, што атрымаецца прыйсці да агульнага меркавання і датычна пагаднення па рэадмісіі.
Звязда, 22 сакавіка 2019
Звязда, 22 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/14/47325
Текущая дата: 26.12.2024