Белорусский портал в Казахстане

Беларусь прэтэндуе на званне лепшай краіны для агратурызму ў конкурсе National Geographic



Анлайн-галасаванне праходзіць па 5 кастрычніка 2018 года ўключна ў 25 асноўных намінацыях.

Наведвальнікі сайта часопіса галасуюць за лепшыя турыстычныя напрамкі сярод самых папулярных відаў адпачынку - National Geographic Traveler Awards 2018.

Беларусь удзельнічае ў намінацыі "Агратурызм", дзе пакуль займае першае месца з 39 працэнтамі галасоў. На званне лепшай краіны для агратурызму прэтэндуюць таксама Бразілія, Італія, Кітай і ЗША, наведвальнікі сайта могуць дабавіць свой варыянт адказу. Беларусь ужо станавілася пераможцай у намінацыі "Агратурызм" у 2016 годзе.

Турысты выбіраюць лепшыя напрамкі, у тым ліку для пляжнага, сямейнага, экскурсійнага, гарналыжнага, прыгодніцкага і аздараўленчага адпачынку.

7 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/15/44837
Текущая дата: 15.11.2024