Белорусский портал в Казахстане

Беларусь у 2020 годзе мае намер павялічыць даходы ад экспарту турпаслуг да $250 млн



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 2 кастрычніка 2018 года нумар 709, якая ўносіць змяненні ў дзяржпраграму "Беларусь гасцінная" да 2020 года.

Зводны мэтавы паказчык па экспарце павялічаны ў 2018 годзе да $208 млн, у 2019-м - да $240 млн, у 2020-м - да $250 млн. Раней яны былі зацверджаны на ўзроўні $163,9 млн, $171,8 млн і $180,9 млн адпаведна.

Беларусь у студзені-ліпені 2018 года павялічыла экспарт турыстычных паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 17,5 працэнта да $126,1 млн. Мінспорт і тураператары прагназуюць, што па выніках 2018 года рынак турыстычных паслуг пакажа рост у параўнанні з 2016 і 2017 гадамі.

Такі прагноз робіцца з улікам работы па лібералізацыі візавага рэжыму, пашырэнні межаў бязвізавых зон Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, а таксама актывізацыі маркетынгавых мерапрыемстваў.

5 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/15/45244
Текущая дата: 26.12.2024