Белорусский портал в Казахстане

З 31 мая па ўсёй Беларусі будзе дзейнічаць забарона на вылаў сома



У чатырох абласцях краіны — Віцебскай, Гродзенская, Магілёўскай і Мінскай — з 31 мая ўстанаўліваецца забарона на вылаў сома ў сувязі з яго нерастам.

Забарона будзе дзейнічаць па 1 ліпеня. У рыбалоўных угоддзях Брэсцкай і Гомельскай абласцей аналагічная забароны пачала дзейнічаць з 19 мая і будзе ў сіле па 20 чэрвеня.

Сом нерастуе пазней іншых рыб пры прагрэве вады да 18 градусаў, нагадалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Забарона на яго вылаў падчас нерасту з`яўляецца адной з мера аховы гэтага некалі чырвонакніжнага віду.

Сом спажывае хворую і загінулую рыбу, з`яўляючыся тым самым біямеліяратарам вадаёмаў, якія стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця здаровай іхціяфаўны.

Незаконная здабыча адной асобіны сома падчас забароны абыдзецца парушальнікам у 12 базавых велічынь (294 рублі). Апроч таго, на іх будзе накладзены адміністрацыйны штраф — да 50 базавых велічынь. А ў выпадку, калі шкода ад нелегальнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых велічынь, можа быць заведзена крымінальная справа.

Сяргей Расолька
Звязда, 30 мая 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/16/43609
Текущая дата: 26.12.2024