Белорусский портал в Казахстане

Прадстаўнікі турбізнесу ЗША і Канады наведваюць Беларусь для знаёмства з турыстычнымі магчымасцямі краіны



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

У групу ўваходзіць 12 прадстаўнікоў амерыканскіх і канадскіх кампаній, а таксама прэзідэнт адной з фінскіх турыстычных фірм.

Яны прыбылі ў Беларусь па пяцідзённым бязвізавым рэжыме. Госці ўжо наведалі Мір, Нясвіж, Хатынь, Лінію Сталіна, пабывалі на адной з аграэкасядзіб. Для іх была арганізавана аглядная экскурсія па Мінску. У праграме таксама паездка ў Жодзіна на вытворчасць БелАЗ.

9 чэрвеня ўдзельнікі туру правялі рабочую сустрэчу ў Міністэрстве спорту і турызму, дзе сустрэліся са спецыялістамі з міністэрства, Нацыянальнага агенцтва па турызме, а таксама з калегамі з беларускіх туркампаній.

Начальнік аддзела маркетынгу і якасці турысцкіх паслуг Дэпартамента па турызме Мінспорту Ганна Муха расказала, што новыя правілы бязвізавага знаходжання ў Беларусі садзейнічаюць актывізацыі турыстычных паездак, а таксама спрашчэнню дзелавых кантактаў.

Паводле яе інфармацыі, з лютага бягучага года правам бязвізавага ўезду праз Нацыянальны аэрапорт Мінск ужо скарысталіся амаль 23 тыс. чалавек з 65 краін.

У прэс-службе таксама адзначылі, што ў гэтыя дні ў Беларусі знаходзіцца група японскіх журналістаў, якая рыхтуе серыю рэпартажаў аб краіне.

9 чэрвеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/18/39632
Текущая дата: 27.12.2024