Белорусский портал в Казахстане

Беларус Генадзь Караткевіч чацвёрты раз выйграў спаборніцтвы па праграмаванні "Яндэкс"



Пра гэта паведамляе сайт кампаніі.

Заяўкі на ўдзел у чэмпіянаце падалі больш як 4,8 тыс. чалавек з некалькіх дзясяткаў краін, у фінал змаглі прабіцца толькі 25 праграмістаў.

У заключным раўндзе спаборніцтва яны павінны былі за 2,5 гадзіны знайсці рашэнні шасці задач. Мацнейшым за ўсіх аказаўся беларус Генадзь Караткевіч, які раней выйграваў гэта спаборніцтва тры гады запар: у 2013, 2014 і 2015 гадах.

У якасці прыза за перамогу ў бягучым годзе ён атрымаў 300 тыс. расійскіх рублёў. Генадзь Караткевіч - выпускнік гомельскай гімназіі, цяпер навучаецца на шостым курсе Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі.

На яго рахунку мноства перамог на расійскіх і міжнародных спаборніцтвах па праграмаванні, уключаючы Google Code Jam, VK Cup, Russian Code Cup і Facebook Hacker Cup.

Цяпер ён займае першы радок у рэйтынгу спартыўных праграмістаў CodeForces.

19 ліпеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/18/40069
Текущая дата: 27.12.2024