Белорусский портал в Казахстане

Мінск узначаліў рэйтынг папулярных сярод расіян турыстычных напрамкаў СНД і Грузіі па выніках года



Такія даныя прадаставіў інтэрнэт-сэрвіс пошуку атэляў RoomGuru.ru.

Мінск узначаліў рэйтынг папулярных сярод расіян турыстычных напрамкаў СНД і Грузіі па выніках 2016 года. Сэрвіс пошуку атэляў RoomGuru.ru. выявіў самыя папулярныя ў расійскіх турыстаў гарады і краіны СНД у 2016 годзе.

Рэйтынг складзены паводле даных броні атэляў для пражывання з 1 студзеня па 31 снежня 2016 года. Мінск займае першае месца сярод гарадоў СНД і Грузіі па колькасці броні атэляў расійскімі турыстамі. Мінск, Тбілісі, Батумі, Баку і Ерэван уваходзяць у топ-5 гарадоў, папулярных у расійскіх турыстаў у 2016 годзе.

Паводле даных RoomGuru.ru, у 2016 годзе расійскі турыст патраціў у сярэднім $70 на пражыванне ў мінскім атэлі, дзе спыняўся ў сярэднім на дзве ночы. Беларусь уваходзіць у першую дзясятку самых папулярных у 2016 годзе ў расійскіх турыстаў замежных краін, сярод якіх таксама Італія, Тайланд, Іспанія, Германія, Чэхія, Францыя, Грузія, Грэцыя і Эстонія.

Паводле даных агенцтва "ТурСтат", колькасць расійскіх турыстаў, якія наведалі Беларусь у 2016 годзе, складзе 300 тыс. чалавек. RoomGuru.ru з`яўляецца расійскай версіяй рэсурсу HotelsCombined.com, які прызнаны лепшым у свеце пошукавікам па атэлях за апошнія чатыры гады паводле даных прэміі World Travel Awards.

6 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/19/37901
Текущая дата: 27.12.2024