Белорусский портал в Казахстане

Беларускім бязвізам скарысталіся больш за 580 тыс. іншаземцаў



З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 580 676 іншаземцаў, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Паводле інфармацыі пагранічнага ведамства, беларускім бязвізам скарысталіся 376 194 грамадзяніны Літвы, 38 662 неграмадзяніны і 126 399 грамадзян Латвіі, а таксама 39 421 грамадзянін Польшчы.

З пачатку года Беларусь па бязвізе наведалі 195 690 жыхароў суседніх краін ЕС: 127 931 грамадзянін Літвы, 38 265 грамадзян і 11 783 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 17 711 грамадзян Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».

Звязда, 12 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/2/69684
Текущая дата: 20.05.2024