Белорусский портал в Казахстане

ДПК: з пачатку года беларускім бязвізам скарысталіся амаль 353 тыс. чалавек



З 1 студзеня бягучага года правам бязвізавага ўезду ў Беларусь скарысталіся 352 966 жыхароў суседніх краін Еўрасаюза. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Як расказалі ў пагранічным ведамстве, з пачатку года беларускім бязвізам скарысталіся 214 553 грамадзяніны Літвы, 80 732 грамадзяніны і 24 820 не грамадзян Латвіі, а таксама 32 861 грамадзянін Польшчы.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь уехалі 737 952 іншаземцы: 462 816 грамадзян Літвы, 168 866 грамадзян і 51 699 не грамадзян Латвіі, а таксама 54 571 грамадзянін Польшчы.

Падрабязная інфармацыя пра бязвізавае наведванне Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

16 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/2/71219
Текущая дата: 19.05.2024