З пачатку года беларускім бязвізавым скарысталіся 10 577 іншаземцаў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
З 1 студзеня Беларусь па бязвізе наведалі 5726 грамадзян Літвы, 2150 грамадзян і 502 неграмадзяніна Латвіі, а таксама 2199 грамадзян Польшчы.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прайшлі 811 183 іншаземцаў: 500 937 грамадзян Літвы, 186 951 грамадзянін і 56 617 неграмадзян Латвіі, а таксама 66 678 грамадзян Польшчы.
У Дзяржпагранкамітэце нагадваюць, што беларускі без віз падоўжаны да 31 снежня 2024 года. Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».
Звязда, 22 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/2/72237
Текущая дата: 28.11.2024