Белорусский портал в Казахстане

Некаторыя атэлі Мінска поўнасцю ўжо забраніраваны на навагоднія святы



Аб гэтым паведаміў 18 лістапада начальнік упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Юрый Натычка.

Мінскія гасцініцы разлічваюць на высокую загрузку ў навагоднія святы. Некаторыя гасцінічныя комплексы забраніраваны ўжо на 100 працэнтаў. "Лічу, будзем мець значную загрузку", - адзначыў Юрый Натычка.

Паводле яго слоў, звычайна ў навагоднія дні запаўняльнасць атэляў дасягае 80 працэнтаў, а то і больш. Некаторы спад назіраўся ў святочныя выхадныя 2014-2015 гадоў, калі меў месца адток расійскіх турыстаў у сувязі з эканамічнай сітуацыяй у Расіі.

Юрый Натычка падкрэсліў, што гасцініцы праводзяць гібкую палітыку ў фарміраванні кошту паслуг, за студзень-кастрычнік бягучага года цэны знізіліся на 14 працэнтаў.

Такая тэндэнцыя адзначаецца з 2014 года, сярэдні тарыф цяпер складае амаль $40 за нумар, але можна знайсці варыянты і за $20.

На яго думку, цэны на размяшчэнне ў Мінску наблізіліся да ўзроўню сталіц суседніх дзяржаў.

18 лістапада 2016, Мінск
Надзея Мацвеева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/20/37596
Текущая дата: 27.12.2024