Пра гэта паведаміў 17 сакавіка дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Вадзім Кармазін на калегіі дэпартамента.
"З Кітаем падпісаны пратакол да міжурадавага пагаднення аб узаемных бязвізавых групавых турыстычных паездках. Плануецца, што бязвізавы рэжым для тургруп пачне дзейнічаць у красавіку-маі гэтага года", - адзначыў Вадзім Кармазін.
Кітайскім бокам дакумент ужо ратыфікаваны, Беларусь плануе завяршыць адпаведныя працэдуры ў бліжэйшы час. Пры гэтым бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць менавіта для групавых турыстычных паездак.
Паводле слоў Вадзіма Кармазіна, для каардынацыі дзеянняў Беларусь і Кітай плануюць стварыць сумесную турыстычную кампанію. Беларусь таксама прэзентуе свой патэнцыял на выстаўках у Паднябеснай і запросіць прадстаўнікоў кітайскага турбізнесу ў азнаямленчыя туры.
Як раней паведамляў Вадзім Кармазін, для кітайцаў у Беларусі рыхтуюцца спецыяльныя турыстычныя маршруты і даведнікі. Пры арганізацыі адпачынку будзе ўлічвацца спецыфіка кітайскага туррынку.
Напрыклад, кітайцы выказваюць інтарэс да ўсяго, што звязана з камуністычнай эпохай, папулярны экалагічны і аздараўленчы турызм.
Акрамя таго, са жніўня 2015 года дзейнічае ўказ, які ўстанаўлівае для грамадзян КНР бязвізавы парадак уезду і выезду, а таксама транзітнага праезду праз тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання ў краіне на тэрмін да трох сутак. Такі парадак прадугледжаны для грамадзян КНР, якія прыбываюць прамымі авіярэйсамі з Кітая, пры наяўнасці ў пашпарце дзеючай візы дзяржаў - членаў Еўрапейскага саюза або дзяржаў - удзельніц Шэнгенскай зоны.
17 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/21/34789
Текущая дата: 15.11.2024