Белорусский портал в Казахстане

Правілы экскурсійнага абслугоўвання плануецца змяніць у Беларусі



Пра гэта паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной 31 сакавіка ў час анлайн-канферэнцыі.

"Праблемы ў галіне экскурсійнага абслугоўвання ёсць. Сёння чалавек на атэстацыі абараніў экскурсію па Мінску, а затым водзіць турыстычныя групы па любых маршрутах. Тэма змяненняў наспела, і яна прапрацоўваецца. Аб гэтым гавораць і самі экскурсаводы, якія маюць намер стварыць новае грамадскае аб`яднанне спецыялістаў у гэтай галіне. Трэба адаптаваць і самі экскурсійныя праграмы, удыхнуць у іх новае жыццё. Лічу, у наступным годзе ўжо будуць пэўныя змены", - сказаў Міхал Партной.

Што датычыцца прапановы штрафаваць нелегальных экскурсаводаў і гідаў, то рашэнне па гэтым пытанні не прынята. "Мы вывучым увесь міжнародны вопыт, арганізуем круглы стол для абмеркавання гэтых праблем з зацікаўленымі і ў выніку прыйдзем да рашэння", - растлумачыў Міхаіл Партной.

Начальнік філіяла "Белінтурыст" РУП "Цэнтркурорт" Аляксей Стрэльчанка згодны, што змяненні ў сферы экскурсійнага абслугоўвання патрэбны. "Наконт нелегальнай работы гідаў, у нас ёсць сертыфікацыя экскурсаводаў, і трэба абараніць сваё права праводзіць экскурсіі. Гэта, дарэчы, сусветная практыка", - падкрэсліў ён.

31 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/21/35008
Текущая дата: 15.11.2024